вторник, 23 сентября 2008
(Мое не очень позитивное творчество начинает свою активную работу. вот и все)))«И нас с тобою не отыскать…
Все что мы есть- вода…
Лишь остаётся ждать
Серебро дождя…»
(с) Дельфин
Залацістыя лініі жыцця прасвечваліся чаруючым светам. Блакіт распляскаўся навокал, змягчаючы сонечнасць дрэў. Вялікія галіны пусцелі, распранаючыся для новага адзення.
Халодныя, калючыя словы прарэзалі цішыню:
- Ты можаш мяне ненавідзець…
І духмяныя лісты упіталі у сябе знікаючыя крокі.
Гэта быў яго выбар.
читать дальше***
Шчокі ружавелі, калі іх кранаў засмучаны, спячаючыся вецер. Салёныя стужкі заставаліся на гэтых ружовых шчочках… Холадна.
- Я не магу цябе ненавідзець…
Неяк па-дзіцячаму яна шумна уздыхнула, выцерла слёзы і пайшла за ім.
Яна ніяк не магла забыцца на яго словы. Кожную хвіліну засмучаны розум нагадваў ёй пра гэта…
- Ганн, -ён узяў яе халодныя, амаль белыя, пальцы ў свае далоні,- я павінен сказаць адну цяжкую, але неабходную рэч.
Яна амаль не зацвіла. Яе вушы ўжо чакалі нейкага рамантычнага маналогу, сэрца амаль грухатала, і толькі розум прасіў пачакаць з высновамі:
- Я цябе слухаю.
Яго блакітныя вочы ў які раз нагадалі ёй аб вясновых днях, але голас нечакана пасур’ёзнеў:
- Ты ведаеш… Ты чароўная дзяўчына. Не, толькі не кажы покуль нічога, да таго моманту як я скончу, дазволь… Дык ты неверагодны чалавек, прыгожая дзяўчына, але… Мы не можам быц разам. Нехта будзе казаць, што я нацыяналіст, халера мяне возьме, але я проста люблю сваю Радзіму. Сваё жыццё я прысвячаю толькі ёй бо яна зараз чакае кожнага са сваіх сыноў. Ты разумееш?- яго вясновае неба быццам асляпіла маланка,- І покуль яна будзе пакутваць, я не змагу быць ні з кім. Я буду хлусіць у полымяных прызнаннях з сакравенным “я цябе кахаю”.
Калючыя, нібы ружы, словы краналі сэрца і душу. Слёзы, нібы кроў душы тонкімі струменьчыкамі пабеглі, быццам некуды спяшаючыся. Яго цёплыя, доўгія пальцы асцярожна выцерлі іх.
- Прабач, што не сказаў раней. Прабач….
І пасля паўзы тое, самае вострае:
- Ты можаш мяне ненавідзець….
Яна яшчэ раз сказала сябе:
- Не змагу… няма за што….
Цёплы, але непремны ком не выходзіў з грудзей, пальцы непаслухмяна набралі нумар…
- Алё,- асцярожна, ціха голас расплыўся ў дынаміку.
- Яна заслугоўвае цябе больш за мяне. А вось сябра табе не патрэбен?
І тут яго голас зусім блізка, у другое вуха запытаў:
- Ты сапраўды хочаш гэтага?
Ганна павярнулася і ўбачыла яго светлы, трыху занепакоены твар:
- Я хачу быць на тваім баку…
***
Кожны дзень Ганна адчыняла сваё сэрца для ўсяго таго, што ёй настолькі натхненна распавядаў ён. Напэўна, яна столькі не ведала пра такіх жа патрыётаў, як гэты, самаадданы сваёй справе хлопец. Ноччу, пасля цяжкай вучобы яна пранікалася гістарычнымі кнігамі. Выходныя праходзілі ў музеях гісторыі і культуры. Кжная гадзіна яе жыцця была запоўнена кавалачкамі Радзімы. Праз колькі тыдняў яна магла спрачацца з гідамі, якія казалі аб сваёй краіне без імпэту, бех агеньчыку ў вачах. Гэта было кшталту таго, як казаць аб тым насколькі салодкі цукар, ніколі не спрабавашы яго…
А яе каханне?! Яно пашыралася, дайшло да нейкай іншай ступені. Ён стаў і братам, і настаўнікам, і каханкам. Але наконт апошняга яна не нагадвала нават самой сябе, каб не хлусіць нікому…
***
- Чорныя дні насталі, Ганна. З кожным уздыхам я разумею, што прыходзіць канец.
- Але канец для аднаго- ёсць пачатак для іншага…
Ён па-сяброўску прытуліў яе за плечы:
- Праўду кажаш…
Цемра глытала ўбогія промні ліхтароў. Туман яшчэ накідваў шэрую коўдру на светлыя кавалачкі неба, за конт гэтага, аполняе падавалася невыносна высокім й недакранальным, што станавілася млосна…
Да яе вуха дакраналася яго дыхання, яе шумныя ўздохі (так яна дыхала на свае пальцы, спрабуючы іх сагрэць), і тут…
- Пачакай,- засярожваючы папрасіў ён.
Недзе ў цемры хтосьці граў. Мелодыя як вада, запаўняючая наршочак, напаўняла ганніну душу. Цяжкія, раскацістыя, але такія родныя гукі распадаліся па прасторы, ёй нават падавалася, што музыка націскаў на яе сэрца, і яно быццам спявала разам з ім…
- Гэта быў Дудар. Існуе легенда, быццам, калі прыходзіць пераломны момант, з’яўляецца здань Дудара, якая пужае неверных Радзіне і абуджае сэрцы тых, хто будзе ваяваць. Аднак кожны чуе сваю песню…
- І якую пачуў ты?
- Лепей табе гэтага не ведаць…
Ганна змаўчала.
***
Прайшло шмат год. Ганна перетварылася на сталую жанчыну, якая працавала ў любімай вольная краіне. Яна была амаль цалкам задаволена…
Толькі калі прыходзілі вясновыя сонечныя дні, яна апранала акуляры, каб ніхто не бачыў слёз.
Для яго Дудар сыграў пахаваальную песню.
Прайшло шмат часу і нейкія падзеі зліліся ў адну, нейкія зніклі, ае момант, калі чырвоная пляма расплылася па яго кашулі, калі захоплівалі ўладу…
- Пацярпі трыху, зараз усё пройдзе, пачакай…
Усмешка вінавата расплылася па твары:
- Ганн, спой мне што-небудзь…
Яго прыгожыя рукі, з бачынамі сіне-фіялетавымі венамі трымалі яе збянтэжаныя непаслухмяныя пальцы.
- Я… я паспрабую….
Звычайна ў такіх сітуацыях прыходзіцяць самыя неабходныя словы; яе голас спачатку спяваў няпэўнена, а потым мацнеў і мацнеў….
Чамусьці яна ўспамятаваоа толькі гімн ВКЛ:
“Багародзіца, дзявіца…”
Увесь гэты час ён трымаў яе за руку, яна глядзела ў яго вясновыя вочы, можа ў фільме гэта скончылася б пацалункам, але гукі песні схаваліся ў радасным гомане:
- Урра! Дзякуй Богу! Свааабоодааа!!!
І апошным, пяшчотным:
- Дзякуй….
Душа пакінула яго ўсміхаючыся цела, а на белай кашулі ззяла чырвоная стужка… зусім як сцяг…
Пальцы аслабелі і бязгучна, срэбныя кроплі ўпалі на пол:
- Няма за што….
***
Залацістыя лініі жыцця прасвечваліся чароўным светам на фоне белага ліхтара… І толькі здань Дудара трымала трапяткое сэрца Ганны, быццам, граючы ім…
На гэты раз старая й сама пачула сваю апошнюю песню. І яна ні хвіліны не сумнявалася, што гэта была тая ж “Багародзіца”….
@музыка:
Offspring-Hammerhead
@темы:
сказки, моё твОРГчество